Прафесійны спорт на ізаляцыі. Рэпартаж са спарткомплекса "Раўбічы"

23 мая 2020
Футбол у Беларусі не спыняўся. Чаго не скажаш пра некаторыя краіны Еўропы. Зрэшты, зараз многія ўнутраныя чэмпіянаты Старога Свету перажываюць рэстарт.

Чакаюць канкрэтыкі аб пачатку спаборніцтваў шматлікія спартсмены. Беларускія атлеты гатовыя біцца за медалі і п'едэсталы. Яны не перарывалі трэніровачны працэс і зараз працягваюць працаваць на базах. Вядома, з выкананнем мер бяспекі. Наш карэспандэнт Крысціна Камыш легальна парушыла ізаляцыю ў спарткомплексе "Раўбічы" (відэа).