Праект "Ведай нашых". Кулявая стральба

25 июля 2016

І яшчэ трохі пра Алімпіяду ў Рыа. У чарговай серыі праекта Агенцтва тэленавін "Ведай нашых" мой калега Аляксандр Ярмош разам з трэнерамі і будучымі ўдзельнікамі галоўных гульняў чатырохгоддзя распавядзе пра такі від, як кулявая стральба. У якім узросце заваяваў медаль самы пажылы прызёр Алімпійскіх гульняў, навошта пачынаючыя спартсмены трэніруюцца з прасам, колькі каштуе рыштунак для стралкоў і якія эмоцыі перажываюць знешне спакойныя людзі на спаборніцтвах? Адказы ў праекце "Ведай нашых" зараз.