Праект "Ведай нашых". Батут

20 июля 2016

А зараз пагаворым аб будучым спартыўным свяце планетарнага маштабу - падзеі, якая раз на чатыры гады на працягу двух тыдняў пераварочвае наш лад жыцця і прымушае жыць у рэжыме анлайн. Я аб летніх Алімпійскіх гульнях у Бразіліі, да старту якіх застаецца 16 дзён. Сёння адкажам на пытанні: як з часткі цыркавога нумара скачкі на батуце сталі асобнай спартыўнай дысцыплінай, чаму батут звязаны з касманаўтыкай і як любоў павінна дапамагчы зборнай Беларусі на Гульнях у Рыа? Такім чынам, спецыяльны праект, прысвечаны алімпійскім надзеям і іх відам спорту, "Ведай нашых" прама зараз.