Праект "Жанчыны і спорт" вяртаецца ў эфір "Беларусь 1"

12 мая 2019

Жаночы твар беларускага спорту сапраўды цудоўны. Мы ганарымся нашымі чэмпіёнкамі і працягваем расказваць пра іх. Праект "Жанчыны і спорт" вяртаецца ў эфір "Беларусь 1"! Пачынаючы з 13 мая, па панядзелках мы зноў станем сведкамі гісторый унікальных жанчын - знакамітых беларускіх спартсменак, легенд спорту. 

Гэта фехтавальшчыца, 4-разовая алімпійская чэмпіёнка Алена Бялова, якая спецыяльна для праекта выйшла на подыум у якасці мадэлі. Яшчэ веласіпедыстка - 8-разовая чэмпіёнка свету Наталля Цылінская. Біятланістка, алімпійская чэмпіёнка Надзея Скардзіна, якая запрасіла аўтара праграмы Ганну Эйсмант да сябе на радзіму, у расійскі Сестрарэцк. 

Мы чуем гісторыю поспеху начальніка дэпартамента развіцця самага паспяховага футбольнага клуба БАТЭ Наталлі Марчанкі - баскетбалісткі, бронзавага прызёра чэмпіянату свету. І яшчэ адна гераіня - алімпійская чэмпіёнка - фрыстайлістка Ганна Гуськова. 

Такім чынам, ужо заўтра, 13 мая, першая серыя з Ганнай Гуськовай. Яна абяцае, што гатова змагацца за алімпійскія медалі і далей, а значыць, тытул легенды спорту не за гарамі! А пакуль Ганна Гуськова распавяла ў праграме "Жанчыны і спорт" гісторыю свайго поспеху, а заадно стала вядучай "Навін спорту" на "Беларусь 1". 

Знаёмства з закуліссем Белтэлерадыёкампаніі ў Ганны прадоўжылася на нацыянальным адборы "Еўрабачання-2019". Алімпійская чэмпіёнка па фрыстайле ўбачыла, як ствараецца шоу, удосталь патанцавала і стала сведкай трыумфу ЗЕНЫ! Як гэта было - глядзіце ў панядзелак пасля "Панарамы" на "Беларусь 1". Ганна Гуськова - у праекце "Жанчыны і спорт"!