Праект "Зборная Беларусі". Лёгкая атлетыка

3 июня 2019

Асаблівую  цікавасць выклікаюць і спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы. Яны пройдуць на галоўнай пляцоўцы - стадыёне "Дынама". На Гульнях разыграюць 10 камплектаў медалёў. Хто ўвойдзе ў залаты састаў нашай каманды, распавядзём разам з партнёрам  БПС-Ашчадбанкам  у новай серыі праекта "Зборная Беларусі".

Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы праводзіліся яшчэ ў глыбокай старажытнасці. Бегалі спартсмены ўжо на Алімпійскіх гульнях у Старажытнай Грэцыі ў 776 годзе да нашай эры. Змагацца ў бегавых дысцыплінах спартсмены будуць і на ІІ Еўрапейскіх гульнях у Мінску. 

Эльвіры Герман 22 гады - яна адна з лідараў у бегу на 100 метраў з бар'ерамі. Летась атлетка выйграла чэмпіянат Еўропы ў Берліне, а сёлета стала трэцяй на кантынентальным форуме ў памяшканні. Там бягуць дыстанцыю карацейшую - 60 метраў. Два тыдні назад на універсіядзе ў Брэсце Эльвіра паказала вынік 13,07 секунды. Але каб змагацца за ўзнагароды мультыспартыўнага  форуму, трэба яшчэ шмат працаваць.

Пасля поспеху Юліі Несцярэнкі на Алімпійскіх гульнях у Афінах у 2004 годзе,  балельшчыкі паспелі забыць аб поспехах у спрынтарскіх дысцыплінах. Зараз у камандзе ёсць Крысціна Ціманоўская. І яна гатова бегчы хутка. У гладкім бегу на 100 метраў можа здарыцца ўсякае.

Анастасія Мірончык-Іванова вярнулася ў спорт пасля нараджэння сына. Глебу ўжо 4 гады,  і ён будзе падтрымліваць маму на трыбунах сталічнага "Дынама". 

На чэмпіянаце  Еўропы ў памяшканні ў сакавіку Анастасія ўзяла серабро і не збіраецца спыняцца дома. Узяць медаль Мірончык-Івановай па сілах. Дарэчы, трэнер спартсменкі - яе муж - Сяргей Іваноў. Насуперак розным меркаванням, гэты саюз і ў спорце ідзе толькі на карысць.

Яшчэ ў трох індывідуальных дысцыплінах за ўзнагароды будуць змагацца мужчыны. Максіму Недасекаву ўсяго 21 год, але на міжнародных спаборніцтвах ён прымушае перажываць  вопытных атлетаў. Летась скакун дэбютаваў на дарослым першынстве Еўропы і адразу ўзяў серабро! 

Бег на 100 метраў і на 100 з бар'ерамі ў мужчын - тыя дысцыпліны, дзе медалёў чакаюць менш. Станіслаў Дарагакупец і Віталь Парахонька пакуль толькі набіраюць ход у міжнародных маштабах. Але матывацыя на хатніх Гульнях і ў іх будзе зашкальваць. 

Таксама ў праграме дзве эстафеты. Змяшаная - 4 па 400 і камбінаваная - 800-600 - 400 і 200 метраў. Тут саставы  можна будзе назваць за некалькі гадзін да пачатку спаборніцтваў.

Асноўны дзень для лёгкаатлетаў - 23 чэрвеня. У кваліфікацыі мы выступім у адной групе з Польшчай, Чэхіяй, Ірландыяй, Латвіяй і Літвой. У дынамічнай лёгкай атлетыцы гэта завецца матчам. Такім чынам, з 4 матчаў пераможцы груп і дзве лепшыя каманды, якія занялі другія месцы, адразу выйдуць у паўфінал, астатнія 18-25 чысла пазмагаюцца за гэта права ў ¼-ай. У вырашальную бітву ў выніку выйдуць 6 зборных - па 3 з кожнай групы паўфіналістаў. 28 чысла даведаемся лепшы калектыў. 

Індывідуальныя ж узнагароды будуць разыграныя  ўжо ў першы дзень.  З дзесяці  камплектаў узнагарод беларусы здольныя пазмагацца  амаль за палову.