Праект "Пашпарт аб'екта" аб веладроме глядзіце сёння ўвечар

2 августа 2018

Падчас II Еўрапейскіх гульняў у Мінску на некалькі дзён перакрыюць дзве галоўныя артэрыі сталіцы - праспекты Незалежнасці і Пераможцаў.

І ўсё - для правядзення велагонак. Наогул веласпорт будзе шырока прадстаўлены ў праграме форуму і ключавы яго аб'ект - веладром, які лічыцца адным з найлепшых у свеце. Агенцтва тэленавін працягвае праект "Пашпарт аб'екта", і сёння некалькі дзіўных фактаў аб прафесійных веласіпедах без тармазоў, і максімальных хуткасцях на трэку, за якія ў горадзе нават можна атрымаць штраф ад ДАІ.