Праект аб біятлоне "Дай пяць!" глядзіце ў эфіры праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!"

23 августа 2019

Тое, што застаецца за кадрам для балельшчыкаў, глядзіце ў праекце аб біятлоне "Дай пяць!", выпускі якога выходзяць у эфір праграмы "Добрай раніцы, Беларусь!", а таксама ўжо даступныя ў сацсетках, у групах Агенцтва тэленавін. Наша творчая каманда ў гэтыя дні пакажа летні біятлон з самых блізкіх і нечаканых ракурсаў і дасць магчымасць гледачам убачыць такі цікавы і дынамічны від спорту знутры.