Праект "Гульні.by" ў 20:55 на "Беларусь 1"

5 июня 2019

Для балельшчыкаў II Еўрапейскіх гульняў - больш за 20 выставачных праектаў. Насычаная культурная праграма чакае гасцей і ўдзельнікаў спартыўнага форуму. Гід па арт-праектах - у новай серыі дзённікаў. Куды ў Мінску пайсці балельшчыку ў вольны ад спаборніцтваў час, і як вядзецца ўладкаванне цэнтра беларускай культуры ў спартыўнай вёсцы. Аб гэтым у праекце "Гульні.by" сёння ў 20:55 на "Беларусь 1".