Праект "Гульні. by" на "Беларусь 1" - сёння вечарам пасля "Панарамы"

25 апреля 2019

Двайнік адчайнага бегуна Форэста Гампа быў заўважаны на плошчы Якуба Коласа і праспекце Пераможцаў у Мінску! Вось гэтыя эксклюзіўныя кадры.

Усе падрабязнасці ў эфіры "Беларусь 1" ужо сёння вечарам, адразу пасля "Панарамы"  ў праекце "Гульні. by". Яго новыя вядучыя - Павел Капуцкі і Надзея Сербіненка - выпрабуюць ракетку для бадмінтона на трываласць, а потым зазірнуць у прадуктовы кошык самай мініяцюрнай спартсменкі Беларусі.