Праект Галявая перадача

23 апреля 2014

Трыумфатары дзвюх апошніх Алімпійскіх гульняў, родапачынальнікі хакея. Канада выйгравала Гульні чатырохгоддзя 9 разоў у гісторыі, што ні атрымоўвалася ніводнай іншай зборнай. А вось апошняе золата кляновага лісця на чэмпіянаце свету датуецца 2007-ым годам. Праз 7 гадоў канадцы зноў пастараюцца падняцца на вышэйшую прыступку п'едэстала ў Мінску. Чарговая серыя Галявой перадачы, прысвечана адной з самых тытулаваных зборных планеты, прама зараз.


Расказвае Аляксандр Якубоўскі: Гэта кадры трыумфу канадцаў на Алімпійскіх гульнях у Сочы. Перамога на апошніх Гульнях чатырохгоддзя стала 9-й у гісторыі зборнай, што дазволіла Канадзе абысці па колькасці такіх узнагарод расіянаў. Вось вам і адказ на пытанне - якая зборная з удзельнікаў чэмпіянату свету ў Мінску самая-самая.


Цяперашні лідар канадцаў - Сідні Кросбі - раскрыўся менавіта ў Беларусі. У 16-гадовым узросце Кросбі прыняў удзел у чэмпіянаце свету сярод юніёраў у Мінску. Праўда, канадцы тады не трапілі ў лік прызёраў, заняўшы 4-е месца.


У 2005-ым годзе Кросбі пачынае кар'еру ў клубе НХЛ - Піцбургу. Ужо ў наступным сезоне ён становіцца лепшым бамбардзірам рэгуляркі. У 19 гадоў такое дасягненне не пакаралася нікому, нават легендарнаму Уэйну Грэтцкі. А Грэтцкі па праве лічыцца адным з самых вялікіх спартсменаў ХХ стагоддзя, нават мянушку носіць Вялікі.


І ў Грэтцкі - беларускія карані. Яго дзед - Цярэнцій Грэцкі, іміграваў у Канаду ў пачатку ХХ стагоддзя. Зараз у Свіслачы жыве зводная сястра Уэйна. У 2010-ым годзе Вялікі прыязджаў у Мінск у якасці ганаровага госця на матч усіх зорак КХЛ. Пабачыўся і з радзінай.


Уэйн Грэтцкі, легендарны хакеіст зборнай Канады: Мой дзядуля - з Мінска. І калі б ён застаўся тут, хто ведае, быць можа, я выступаў бы за каманду СССР.


Магчыма, у маі гэтага года легендарны Грэтцкі наведае Беларусь зноў. Затое сілуэт Уэйна бачны на кожным вуглу беларускай сталіцы: на эмблеме чэмпіянат свету хакеіст у чырвоным - гэта і ёсць Грэтцкі.


А вось цяперашняя зорка каманды - Кросбі - будзе выступаць у плэй-оф Кубка Стэнлі, дзе Піцбург нацэлены толькі на трафей. Таму яго чакаць у сталіцы Беларусі не прыходзіцца.


Не толькі чуў, але і бачыў Мінск-Арэну і Чыжоўка-Арэну галкіпер мінскага Дынама Кевін Лаланд. Трыбуны галоўнай арэны сталіцы, па меркаванні варатара, маглі б пацягацца нават з канадскім Бэл-Цэнтрам у Манрэалі.


За зуброў Лаланд выступае з 2011-га года, а ў 2012-ым прыняў беларускае грамадзянства. Ён жадае згуляць за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету, таму што прыехаць у Мінск у складзе зборнай кляновага лісця шанцаў няма.


Цяжка паверыць, але чэмпіянат свету родапачынальнікі хакея не могуць выйграць ужо на працягу 6-ці гадоў. Асноўны склад каманды гуляе за клубы НХЛ, якія не адпускаюць хакеістаў на планетарныя форумы. У гэты час за акіянам - плэй-оф Кубка Стэнлі. Зрэшты, у Канадзе можна сабраць з дзясятак нацыянальных зборных, здольных выйграць медалі. У Мінску адна з іх дакладна будзе.