Праект Галявая перадача

11 апреля 2014
Спрашчэнні, адкрыцці, бяспека - аб падрыхтоўцы да вялікай спартыўнай падзеі мы шмат расказваем у гэтыя дні, спыняючыся падрабязна на правілах і дэталях самога віду спорту. Сённяшняя серыя праекта Галявая перадача прысвечаная гісторыі развіцця хакейнай амуніцыі.

Першыя канькі, выгін клюшкі і агульная вага формы - Станіслаў Ліпскі ўглыбіўся ва ўсе дэталі…

Хакейная амуніцыя ў тым выглядзе, у якім яна існуе сёння, з'явілася адносна нядаўна, нягледзячы на тое, што правобраз гульні ў хакей вядомы ў свеце са старажытных часоў.

Першыя канькі з'явіліся каля 5000 гадоў таму і былі створаныя фінамі. Яны ўяўлялі сабою косці жывёлін, прывязаныя да ног трывалымі скуранымі рамянямі. Пасля лёзы сталі прымацоўваць да звычайнага абутку, і паступова канькі сталі набываць звыклы для нас сучасны выгляд.

Першая прафесійная гульня ў хакей адбылася ў 1875-м годзе, але тады ў якасці ахоўнай амуніцыі спартсмены выкарыстоўвалі экіпіроўку для крыкету і драўляную шайбу. З гэтага моманту вядзе адлік развіццё сучаснай экіпіроўкі для хакеістаў - ужо праз чатыры гады пасля першага ў гісторыі матча шайбу ўпершыню вырабілі з гумы.

Варатарская маска, без якой складана ўявіць сёння гульню вартавога варот, упершыню з'явілася толькі ў 1929-м годзе - яна была вырабленая са скуры і пластыка. І толькі праз дзесяцігоддзі маска набыла знаёмы выгляд.

Асобную цікавую гісторыю мае развіццё сучасных хакейных клюшак. Першапачаткова мадэрнізацыя клюшак для хакея разумела пад сабою бясконцыя эксперыменты па выбары найболей прымальнай па кошце і якасці пароды дрэва - клён, вярба, дуб. І толькі пасля 60-х гадоў мінулага стагоддзя ў распрацоўшчыкаў спартыўнай экіпіроўкі паўстала ідэя аб выкарыстанні больш легкіх сплаваў для больш манеўранай гульні. Прыкладна ў той жа час хакейная клюшка атрымала і свой знакаміты выгін, што значна пашырыла магчымасці спартсменаў.

Сёння клюшкі вырабляюць з кампазітных матэрыялаў: па рэгламенце шырыня крука павінна быць не больш як 7,5 см, але не менш за 5, яго даўжыня - максімум 32 см і выгін - не больш паўтара.

Галкіпер, каб экіпіявацца, траціць на ўсё пра ўсё каля 20 хвілін, палявы гулец 15. Амуніцыя хакеіста служыць для таго, каб саперніка сустракаць тварам - і ні ў якім выпадку бокам або спіной: бокам да шайбы ў хакеі не паварочваюцца, таму што, нягледзячы на ўяўную абароненасць, у гульца ўвесь час практычна адкрытая ніжняя частка спіны і бакі пад рукамі, задняя паверхня сцягна, месцы пад каленам, ікры і, вядома ж, твар. Дарэчы, ахоўнае шкло на масцы вытрымлівае прамое трапленне шайбай і нават удар малатком, але не ратуе хакеістаў ад самай распаўсюджанай траўмы - страсення мазгоў.

Форма дарослага хакеіста важыць каля 16 кілаграмаў. Джэрсі і шорты абавязкова выкананыя ў дзвюх колеравых гамах. Для зборнай Беларусі чырвоны колер лічыцца хатнім, белая форма - гасцявая. У першым матчы чэмпіянату мы згуляем супраць зборнай ЗША, зразумела, у чырвоным… І менавіта ў чырвонай амуніцыі мы дабіліся пакуль самай знакавай перамогі ў гісторыі, абгуляўшы зборную Швецыі на Алімпіядзе ў Солт-Лейк-Сіці 4:3.