Працягваецца Кубак свету па біятлоне

9 декабря 2016

Сёння ў славенскай Паклюцы стартуе другі этап. У праграме дзве спрынтарскія гонкі. У 13:30 на лыжню выйдуць мужчыны. У складзе нашай каманды прызёр першага этапа Уладзімір Чапелін, а таксама Максім Варабей, Раман Ялётнаў і Сяргей Бачарнікаў. Жаночая гонка пачнецца ў 16:15. Шаснаццаты стартавы нумар у Ірыны Крыўко, пазней на дыстанцыю адправяцца Надзея Скардзіна, Дар'я Юркевіч, Надзея Пісарава і Анастасія Кінунен. Абедзве гонкі ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".