Працягваем сачыць за падзеямі на трасе ў шведскім Эстэрсундзе, дзе праходзіць чэмпіянат свету па біятлоне

9 марта 2019

Працягваем сачыць за падзеямі на трасе ў шведскім Эстэрсундзе, дзе праходзіць 53-і чэмпіянат свету па біятлоне. У праграме спаборніцтваў сёння - мужчынскі спрынт. "Беларусь 5" пакажа гонку ў прамым эфіры ў 18:05. Напярэдадні завяршылася спрынтарская гонка сярод дзяўчат - лепшай з нашых стала Дынара Алімбекава, 13-е месца. Яшчэ адна алімпійская чэмпіёнка, Ірына Крыўко, з адным промахам на стойцы - 26-я.