Працягваем хварэць за нашых спартсменаў у Рыа

14 августа 2016

Ужо ў панядзелак уступае ў барацьбу наша жаночая зборная па веславанні на байдарках і каноэ. Пачынаюцца спаборніцтвы па грэка-рымскай і вольнай барацьбе. Таццяна Шаракова будзе змагацца за ўзнагароды ў веласіпедным шматбор'і - омніуме. Працягваюць сваё выступленне нашы лёгкаатлеты. Асаблівая ўвага Марыне Арзамасавай, Аліне Талай і Івану Ціхану. А самы прыгожы від спорту - мастацкую гімнастыку - арганізатары пакінулі пад канец. Тут Беларусь прадставяць Меліціна Станюта, Кацярына Галкіна і зборная ў групавых практыкаваннях.