Прададзены 50-тысячны квіток на чэмпіянат свету па хакеі

28 октября 2013

Юбілейны квіток быў прададзены сёння. Пакуль усе білеты рэалізуюцца толькі ў абанементах. Сёння стартаваў трэці этап рэалізацыі білетнай праграмы. Зараз можна купіць абанемент на сем матчаў любой зборнай - удзельніцы сусветнага турніру. Акрамя Беларусі. На гульні нашай каманды білетаў ужо амаль няма. Тое ж тычыцца і расійскай зборнай.


Абанементы на наведванне сямі матчаў адной зборнай каштуюць ад 450 тысяч да 3 з паловай мільёнаў рублёў. Самыя дарагія білеты зборных Расіі, Фінляндыі і ЗША. Крыху таннейшыя - Італіі, Францыі, Даніі і Нарвегіі.