Прабег "Перамога" традыцыйна праходзіць напярэдадні Дня Перамогі

8 мая 2015

Праверыць характар і ўмацаваць здароўе. Больш за 8 тысяч удзельнікаў сабраў 18-ты Усебеларускі лёгкаатлетычны крос “Перамога” на прызы газеты «СБ-Беларусь сегодня». Прабег традыцыйна праходзіць напярэдадні Дня Перамогі. Дзеці, дарослыя і нават пажылыя людзі пераадольвалі дыстанцыю ад аднаго да шасці кіламетраў. Аляксандр Харавец далучыўся да аматараў здаровага ладу жыцця.

Вось ён, гістарычны старт фіналу Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу на прызы газеты “СБ-Беларусь сегодня”. Толькі ў карпаратыўным забегу на 4 кіламетры прынялі ўдзел звыш 4 тысяч чалавек.

Увогуле ж выпрабаваць свае сілы ў кросе выйшлі звыш 8 тысяч аматараў здаровага ладу жыцця. Прычым стартавыя нумары арганізатары раздалі усяго за 20 хвілін.

Прабегчы дыстанцыю ў адзін, два, тры, чатыры, а то і ўсе 5 кіламетраў мог любы ахвочы. Лепшых вызначалі ў 8 узроставых катэгорыях. Прычым галоўная мэта прабегу зусім не граматы, медалі і прызы – зрэшты, без іх ніхто не застанецца, а ўсё ж такі пераадоленне ляноты, дыстанцыі і самога сябе.

Бяжыць ўся краіна. Гэты лозунг вось ужо 18 гадоў з'яўляецца візітнай карткай фіналу Усебеларускага лёгкаатлетычнага кросу. Дарэчы, ўзрост удзельнікаў ад 10 да 80 гадоў. Для 70-гадовага Рамана Марозава гэта 12 прабег. Хаця займацца спортам пачаў яшчэ ў 17, і сёння мужчына штодзень прабягае мінімум 5 кіламетраў.

І ўсё ж такі гэты крос асаблівы: свой трыумф сёння спартсмены прысвячаюць тым, хто 70 гадоў таму падарыў нам галоўную Перамогу.