Набліжаецца да кульмінацыі агульнанароднае галасаванне за лепшых беларускіх спартсменаў

23 января 2013

У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі разам з Герасіменяй галасавалі і тыя, хто пра поспехі залатой рыбкі пакуль толькі марыць. Гэта юныя плыўцы. На думку Аляксандры, каманда года - браты Багдановічы, лепшы спартсмен - Максім Мірны. Трэнер года - асабісты настаўнік Герасімені Алена Клімава.

У ліку галоўных канкурэнтак Герасімені Дар'я Домрачава і Вікторыя Азаранка. Біятланістка выйграла чэмпіянат свету. Тэнісістка - Аўстраліян Оўпэн. Ужо амаль год Азаранка першая ракетка свету.

Больш падрабязна аб усіх намінацыях, умовах галасавання і эксклюзіўныя інтэрв'ю з прэтэндэнтамі на перамогу глядзіце ў дзённіку праекта на Беларусь 1.

Да канца галасавання застаецца роўна восем дзён. Ёсць час не толькі прагаласаваць, але і падрыхтавацца да выбару. Узор бюлетэня можна узяць на сайтах або знайсці ў газетах.