"Гэты трыумф у Абу-Дабі стаў сапраўдным падарункам для ўсіх беларусаў да старога Новага года. Мы з гонарам сочым за ўражлівай серыяй перамог і верым, што мэтанакіраванасць, працавітасць і нясхільны характар абавязкова прывядуць цябе да галоўнай вяршыні - тытула першай ракеткі свету. Жадаю моцнага здароўя і новых дасягненняў у славу Беларусі".
Арына Сабаленка перамагае на першым у сезоне турніры! Беларусцы няма роўных. Усяго гадзіна і пяць хвілін спатрэбілася 10-й ракетцы свету, каб справіцца з расіянкай Веранікай Кударметавай. Упэўненая вікторыя лепшай тэнісісткі Беларусі - 6:2 у першай партыі - і такі ж лік у другой! Гэта ўжо 15-я запар перамога для Сабаленкі.
Поспех у Эміратах дазволіць Сабаленцы ўпершыню ў кар'еры перамясціцца на 7 месца ў абноўленым рэйтынгу.













