Прэзідэнт павіншаваў Анастасію Шкурдай з золатам на чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе

9 декабря 2019
Тры медалі і 11-е агульнакаманднае месца. Такі вынік выступлення зборнай Беларусі на чэмпіянаце Еўропы па плаванні на кароткай вадзе. Напярэдадні золата для Беларусі на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем  выйграла 16-гадовая Анастасія Шкурдай. З перамогай спартсменку павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.

"Хай гэты поспех надасць табе ўпэўненасці ў сваіх сілах і стане для беларускіх плыўцоў дадатковым стымулам на шляху да гучных перамог на значных міжнародных стартах", - гаворыцца ў віншаванні. Поспеху і новых яркіх дасягненняў Аляксандр Лукашэнка пажадаў і ўсёй нацыянальнай камандзе па плаванні.

Адзначым, разам з тытулам  Анастасія ўсталявала новы юніёрскі рэкорд Еўропы - 56,21 секунды. Нагадаем, Шкурдай - уладальніца алімпійскай ліцэнзіі ў Токіа.