Прэзідэнт наведаў РЦАП "Раўбічы"

16 февраля 2020
Гатоўнасць нумар адзін. Спартыўны комплекс "Раўбічы" ў хуткім часе прыме найбуйнейшыя старты. Сёння галоўную зімовую трасу краіны пратэсціраваў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з падрыхтоўкай рэспубліканскага цэнтра да маючага  адбыцца чэмпіянату Еўропы па біятлоне. Гэтыя спаборніцтвы перанесены з эстонскага Отэпя ў Раўбічы. Прычынай стала цёплае надвор'е. Арганізатары не змаглі гарантаваць умовы, неабходныя для мерапрыемства. У сваю чаргу Мінспорту і турызму Беларусі, а таксама прадстаўнікі комплексу "Раўбічы" заявілі аб гатоўнасці прыняць форум. Тут праведзена сапраўды вялікая работа. Яе высока ацаніў і Аляксандр Лукашэнка.

Спецыялісты ацанілі і грашовы аспект: Беларусь атрымае фінансавую выгаду ад правядзення чэмпіянату. Аднак не гэта галоўнае, адзначыў Прэзідэнт. Важна тое, што кіраўніцтва Міжнароднай федэрацыі біятлона высока цэніць дапамогу Беларусі ў гэтых няпростых умовах. Прагучала заява ў найбліжэйшы час падумаць над перадачай Раўбічам этапу Кубка свету. Гэта галоўныя гонкі вялікага біятлоннага сезона, якія ў Беларусі дагэтуль  бачылі толькі ў тэлетрансляцыях.