Прэзідэнт абмеркаваў з кіраўніком НАК падрыхтоўку беларускіх спартсменаў да Алімпіяды ў Токіа

4 мая 2021

Кіраўнік дзяржавы правёў рабочую сустрэчу з прэзідэнтам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Віктарам Лукашэнкам. У першую чаргу Аляксандр Лукашэнка цікавіўся ходам падрыхтоўкі беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў будучай летняй Алімпіядзе ў Токіа. Размова таксама ішла пра стан спраў у спартыўнай галіне ў цэлым, узаемадзеянне з Міжнародным алімпійскім камітэтам і іншымі буйнымі спартыўнымі арганізацыямі.