Прэзідэнт Федэрацыі тэніса Расіі даў эксклюзіўнае інтэрв'ю "Галоўнаму эфіру"

12 ноября 2017

Зразумела, такая падзея, як фінал Кубка Федэрацыі, акрамя зорных тэнісістак, топавых трэнераў і спарынг-партнёраў сабраў у Мінску і не менш, а дзесьці нават больш знакамітых персон ад спорту. У гэтыя дні ў сталіцы Беларусі і прэзідэнт асацыяцыі тэніса ЗША, і кіраўнік ITF (Міжнароднай Федэрацыі тэніса). Прыехаў у Мінск і добра ўсім нам вядомы па супрацьстаяннях з расійскай зборнай прэзідэнт Федэрацыі тэніса Расіі Шаміль Тарпішчаў. Дарэчы, ён у гэтым матчы ставіў на Беларусь. Шаміль Тарпішчаў даў эксклюзіўнае інтэрв'ю нашай здымачнай групе (відэа).

А што трэба для таго, каб правесці ў Мінску турнір серыі АТР або WТА, і ці варта гэта таго? А таксама чаму тэніс называюць шахматамі дыпламатаў і першых асоб дзяржаў - даведаецеся ў разгорнутым інтэрв'ю з Шамілём Тарпішчавым. Сачыце за нашымі анонсамі.