Прэзентацыя талісмана II Еўрапейскіх гульняў адбудзецца ў Мінску 29 лістапада

6 ноября 2018

Пра гэта паведамілі сёння арганізатары мерапрыемства. Таксама стала вядома, што цэны на білеты спаборніцтваў будуць даступнымі. Самы танны будзе каштаваць 5 рублёў, самы дарагі - 50. І паступяць яны ў продаж 1 снежня. Нагадаем, II Еўрапейскія гульні пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года на 12 спартыўных аб'ектах. Больш за 4000 атлетаў з 50 краін разыграюць каля 200 камплектаў узнагарод у 15 відах спорту.