"Прессбол": Узначаліць зборную Беларусі можа Леанід Кучук

20 декабря 2016

Паводле інфармацыі "Прессбола", узначаліць зборную Беларусі можа Леанід Кучук. Сярод апошніх месцаў працы трэнера каманды расійскай прэм'ер-лігі "Кубань" і "Лакаматыў". Зараз федэрацыя футбола фарміруе спіс кандыдатаў на месца, якое ў пачатку месяца вызваліў Аляксандр Хацкевіч.