Прессбол прапануе зрабіць 11 лютага афіцыйным Днём беларускага біятлона

12 февраля 2014

Cамае папулярнае спартыўнае выданне краіны - газета Прессбол - прапануе зрабіць 11 лютага афіцыйным Днём беларускага біятлона. Менавіта ў гэты дзень у далёкім 1998 годзе Аляксей Айдараў на Алімпійскіх гульнях у Нагана прынёс Беларусі як суверэннай дзяржаве першы медаль у гэтым відзе спорту, тады гэта была бронза.


Роўна праз год на чэмпіянаце свету ў Кантыялахці беларускі квартэт у складзе Пятра Івашкі, Аляксея Айдарава, Вадзіма Сашурына і Алега Рыжанкова ўпершыню ў гісторыі заваяваў золата ў эстафеце. Праз два гады зноў на планетарным форуме і ў гэты ж дзень беларусы былі другія ў эстафетнай гонцы.


А вянцом гэтай прапановы стала, вядома ж, гістарычная, дэбютная перамога незалежнай Беларусі на Алімпійскіх гульнях напярэдадні ў выкананні Дар'і Домрачавай.