Прэс-канферэнцыя па выніках выступлення нашай каманды на чэмпіянаце свету па хакеі

20 мая 2016

І да навін ад зборнай Беларусі па хакеі. Сёння па выніках выступлення нашай каманды на чэмпіянаце свету была праведзеная прэс-канферэнцыя. Пункт гледжання на няўдалыя паядынкі з удзелам беларусаў выказалі кіраўнік Федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі і галоўны трэнер каманды Дэйв Льюіс. У працы над памылкамі свае аргументы прыводзілі і самі хакеісты. Нагадаем, зборная Беларусі завяршыла групавы этап на шостым месцы з васьмі.

Што стала прычынай такой гульні - меркаванні ўсіх бакоў выслухаў Андрэй Казлоў. На хатнім чэмпіянаце свету па хакеі ў Мінску ў 2014-м у зборнай Беларусі атрымлівалася шматлікае.

Наша каманда выйшла ў чвэрцьфінал, але крыўдна саступіла шведам.

Праз год у Чэхіі на трэнерскім мастку Глена Хэнлана змяніў Дэйв Льюіс, але зборная Беларусі зноў выходзіць з групы, праўда, трапляючы ў плэй-оф на магутных канадцаў.

Што ж адбывалася са зборнай на чэмпіянаце свету, які праходзіць у Расіі, калі заяўленая была задача на п'едэстал, растлумачыць было складана. Але сёння галоўныя дзеючыя асобы расставілі кропкі над "i".

Галоўным жа спікерам прэс-канферэнцыі выступіў кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Ігар Рачкоўскі.

Ён не назваў канкрэтных прозвішчаў гульцоў, якія, на яго думку, не выступілі лідарамі на гэтым турніры ў самых складаных момантах. Але зразумела, што яго словы адрасаваныя першаму звяну каманды, апроч Аляксея Калюжнага, гэта Сяргей і Андрэй Касціцыны.

Менавіта Андрэй Стась, які стаў па ходзе турніру капітанам, Яўген Лісавец і Джэф Плат склалі тройку лепшых гульцоў зборнай Беларусі па меркаванні Міжнароднай федэрацыі хакея. Андрэй стаў і зусім галоўным бамбардзірам нашай каманды.

Для маладых жа хакеістаў гэты турнір стаў добрым вопытам. Пытанне - ці скарыстаюцца яны ім правільна?

Вынік чэмпіянату свету нездавальняючы, але сістэме Льюіса дадзенае зялёнае святло. Напярэдадні алімпійскай кваліфікацыі, якую ў верасні прыме "Мінск-Арэна", нацыянальную зборную Беларусі чакаюць лакальныя змяненні ў трэнерскім штабе і даволі радыкальныя ў складзе каманды. Чэмпіянат свету, а дакладней яго вынік, даў шмат падстаў для разважання.