Спыніць серыю няўдач пастараецца хакейнае мінскае "Дынама"

2 декабря 2018

Каманда Андрэя Сідарэнкі правядзе чарговую сустрэчу рэгулярнага сезона КХЛ на выездзе супраць падмаскоўнага "Віцязя". Гэты гасцявы матч папярэднічае працяглай снежаньскай серыі бела-сініх на "Мінск-Арэне". "Дынама" зараз размяшчаецца на апошнім, 12-ым, месцы Заходняй канферэнцыі. У актыве 20 балаў. А вось "Віцязь" з 30 ачкамі на 9-ым радку. Прамая трансляцыя паядынку на тэлеканале "Беларусь 2" у 16:55.