Прэм'ера ў эфіры "Беларусь 1". "Жанчыны і спорт"

1 ноября 2018

Прэм'ера ў эфіры "Беларусь 1". З 1 лістапада кожны чацвер пасля "Панарамы" праграма "Жанчыны і спорт". Кожны выпуск будзе распавядаць пра лепшых спартсменак краіны. Гераіня першай серыі - трыццатая ракетка свету Аляксандра Сасновіч. Здымачная група Агенцтва тэленавін зняла эксклюзіўныя кадры з жыцця Сашы, пабывала разам з ёй на турніры Уімблдон і турніры Вялікага шлема, які пакуль стаў самым паспяховым у яе кар'еры. Такім чынам, першы выпуск праекта "Жанчыны і спорт" сёння пасля "Панарамы".