Прэм'ера фільма "Макс Мірны лайф" 14 верасня ў эфіры "Беларусь 1"

10 сентября 2017

У пятніцу ў швейцарскім Біле стартуе матч паміж Беларуссю і Швейцарыяй за выхад у сусветную групу Кубка Дэвіса. Апошні раз наша каманда выступала ў гэтай групе 10 гадоў назад! Затое швейцарцы знаходзяцца там ужо шэсць гадоў, праўда, як гавораць спартыўныя эксперты, становішча каманды зараз зыбкае як ніколі. Так што беларускія тэнісісты - за крок ад вяртання ў эліту. Дарэчы, сярод тых, хто выйдзе на корт за зборную Беларусі, наш правераны баец - Максім Мірны.

За дзень да пачатку гэтага матча ў эфіры "Беларусь 1" адбудзецца прэм'ера фільма "Макс Мірны. Live". Гэта адзін з серыі відэафільмаў аб нашых вядомых спартсменах, якія Агенцтва тэленавін падрыхтавала да старту новага сезона. Аўтар фільма аб легендзе беларускага тэніса - Ганна Эйсмант - сёння ў нашай студыі!