Паказалі афіцыйную тэлевізійную застаўку чэмпіянату свету - 2018

2 июня 2018

Міжнародная федэрацыя футбола паказала афіцыйную тэлевізійную застаўку чэмпіянату свету - 2018, што стартуе ў Расіі ўжо 14 чэрвеня. Застаўка ўтрымлівае элементы рускай культуры, а таксама напаміны аб усіх краінах, якія выйгравалі чэмпіянат свету - Бразіліі, Уругваі, Англіі, Італіі, Аргенціне, Францыі, Іспаніі і Германіі. Белтэлерадыёкампанія ў прамым эфіры пакажа ўсе 64 матчы мундыялю.