Прадстаўнікі зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы вярнуліся ў Мінск са Славакіі, дзе заваявалі 8 узнагарод

11 марта 2019

Лепшы вынік за ўвесь час выступленняў нашых кідальнікаў  на Кубку Еўропы. 

Прадстаўнікі зборнай Беларусі па лёгкай атлетыцы вярнуліся ў Мінск са Славакіі, дзе заваявалі 8 узнагарод, тры з якіх  вышэйшай вартасці. Золата выйгралі кідальнікі кап’я Аляксей Каткавец і Таццяна Халадовіч і Ганна Малышчык  у кіданні молата. Таксама ў скарбонцы нашай зборнай  чатыры сярэбраныя  і  адзін бронзавы медаль. Пры гэтым у камандным заліку ва ўзроставай катэгорыі да 23 гадоў нашы хлопцы  першыя, а дзяўчаты трэція. Сярод дарослых каманднае серабро  ў жанчын. 

Галоўны старт для нашых лёгкаатлетаў у гэтым сезоне -  Еўрапейскія гульні, якія пройдуць у чэрвені ў Мінску.