Старшыня Федэрацыі гандбола заявіў аб імавернай адмене ліміту на легіянераў

21 мая 2019

Падчас фіналу чатырох Кубка Беларусі па гандболе старшыня федэрацыі Уладзімір Канаплёў заявіў аб імавернай адмене ліміту на легіянераў. Зараз клубы могуць выкарыстоўваць на пляцоўцы трох іншаземцаў. Таксама магчыма адмена правіла ляўшы: 15 стартавых хвілін на пазіцыі правага паўсярэдняга павінен гуляць леварукі гандбаліст ростам не менш за 190 сантыметраў.

Якія яшчэ змяненні чакаюць наш гандбол? Адказ сёння ў "Спорт-кадры" на "Беларусь 5" у 19:55.