Перадапошні тур чэмпіянату Беларусі па футболе пройдзе сёння ў васьмі гарадах

22 ноября 2020

Усе сустрэчы пачнуцца ў 14:00. Пры пэўных раскладах можа вызначыцца ўладальнік залатых медалёў. Для гэтага лідару - барысаўскаму БАТЭ - трэба перамагаць бабруйскую "Белшыну" і разлічваць, што ў Брэсце "Рух" не саступіць другой камандзе - салігорскаму "Шахцёру".

Абедзве гэтыя сустрэчы ўвойдуць у анлайн-трансляцыю гульнявога дня на "Беларусь 5". Таксама на спартыўным канале можна будзе сачыць за развіццём падзей у супрацьстаянні "Тарпеда-БелАЗ" - "Іслач". Клуб з Жодзіна пакуль ідзе чацвёртым, але мае добры шанец дабрацца да п'едэстала.