Перадапошні этап Кубка свету па біятлоне стартуе ў фінскім Кантыялахці

10 марта 2017

У праграме - мужчынскі і жаночы спрынт. Першымі лыжню апрабуе моцная палова. Старт у 16:30. Пад сёмым нумарам на дыстанцыю адправіцца Сяргей Бачарнікаў, пазней - Уладзімір Чапелін, Максім Варабей і Дзмітрый Абашаў. А ў 19:35 пачнуць спаборнічаць жанчыны. Лідар каманды Дар'я Домрачава трыццаць другая ў старт-лісце. Кампанію ёй складуць Дар'я Юркевіч, дзве Надзеі - Скардзіна і Пісарава, а таксама Ірына Крыўко. Восьмы этап Кубка свету ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".