Перадматчавы расклад гульні зборных Беларусі і Польшчы ў прамым эфіры з "Мінск-Арэны"

2 сентября 2016

Адной нагой у Паўднёвай Карэі. Зборная Беларусі па хакеі ўпэўнена крочыць да алімпійскай пуцёўкі на Гульні 2018  года. У Мінску працягваецца кваліфікацыя. Акрамя нас, за паездку ў Пхенчхан змагаюцца Данія, Славенія і Польшча. Напярэдадні каманда Дэйва Льюіса стартавала з найважнейшай перамогі над скандынавамі. А ў гэтыя хвіліны на "Мінск-Арэне" беларусы пачынаюць свой другі паядынак. У саперніках - палякі.

На месцы падзей працуе Павел Капуцкі. У яго апошнія навіны і перадматчавы расклад (прамое ўключэнне).