Пражскі чэмпіянат Еўропы па лёгкай атлетыцы

7 марта 2015

На пражскім чэмпіянаце Еўропы па лёгкай атлетыцы ў памяшканнях Наталля Вяткіна кваліфікавалася ў фінал у трайным скачку з асабістым рэкордам, ён зараз складае 14 метраў 21 сантыметр. У гэтай жа дысцыпліне выступіць Дзмітрый Платніцкі. У штурханні ядра ў фінале за медалі пазмагаюцца адразу 2 беларускі, гэта Юлія Леанцюк і Алена Абрамчук. Напярэдадні, нагадаем, Аліна Талай у бегу на 60 м з бар'ерамі з нацыянальным рэкордам выйграла золата.