Пазіцыя МАК дыскрымінуе заслужаных спартсменаў Беларусі

8 декабря 2020

У Беларусі слаўныя спартыўныя традыцыі, якія былі закладзены яшчэ ў перыяд Савецкага Саюза. Іх захавалі і ў суверэннай гісторыі. Па выніках Алімпійскіх гульняў наша краіна стабільна ўваходзіла ў дваццатку самых паспяховых дзяржаў свету. Нямала яркіх перамог прынеслі і чэмпіянаты свету і Еўропы. Для спорту вышэйшых дасягненняў створана выдатная інфраструктура, якая дазваляе і ў далейшым разлічваць на сур'ёзныя вынікі.

Знакавыя комплексы ўсім вядомыя па ІІ Еўрапейскіх гульнях і чэмпіянаце свету па хакеі. Таксама ў краіне функцыянуюць больш як 23 тысячы фізкультурна-спартыўных аб'ектаў, у галіне задзейнічаны больш як 38 тысяч спецыялістаў. Для спартсменаў вышэйшага звяна працуюць і цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі. Асабліва актуальныя яны ў перыяд пандэміі. Зараз каманды вымушаны рыхтавацца ў асноўным у сваіх краінах, а значыць, умовы асабліва важныя. Такая ўвага да спорту не выпадкова. Перамогі атлетаў на сусветных арэнах - гэта не проста кароткія імгненні радасці, гэта яшчэ і сіла, якая аб'ядноўвае нацыю, напаўняе кожнага пачуццём гонару за краіну. І таму асабліва незразумелыя рашэнні з боку Міжнароднага алімпійскага камітэта, які ўвёў часовыя абмежаванні ў дачыненні да членаў выканкама Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Гэта пазіцыя не адпавядае аб'ектыўнаму становішчу спраў, дыскрымінуе як топавых спартсменаў, так і членаў выканкама НАК.