Віншуем з перамогай беларускіх тэнісістак! Жаночая зборная ў сусветнай эліце і на наступны год!

22 апреля 2018

Нашы дзяўчаты ў складзе Аляксандры Сасновіч, Арыны Сабаленкі, Веры Лапко, Лідзіі Марозавай і капітана Таццяны Пучак у няпростым матчавым супрацьстаянні плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі на "Чыжоўка-Арэне" ўсё ж справіліся з камандай Славакіі. Гэта значыць, што Беларусь застаецца ў топ-8 лепшых жаночых каманд планеты і ўжо ў лютым будучага года пачне свой новы паход па трыумф у FedCup-2019.