Віншуем Дар'ю Домрачаву з серабром 8-га этапа Кубка свету па біятлоне!

15 марта 2018

На спрынтарскую дыстанцыю нарвежскага Халменколена беларуска адправілася пад 29-м нумарам. Агнявыя межы Дар'я прайшла чыста і толькі ходам па дыстанцыі саступіла Анастасіі Кузьміной.

Гэты п'едэстал - другі пасля Алімпіяды для Домрачавай. Тыдзень таму ў Фінляндыі Дар'я стала лепшай у тым жа спрынце. Дзякуючы гэтым паспяховым выступленням беларуска паднялася на трэцяе месца агульнага заліку Кубка свету.

Выступала сёння і Надзея Скардзіна, у яе 1 промах і 24-ы вынік. У гэтыя хвіліны ў Халменколене спаборнічаюць мужчыны. Трансляцыя на "Беларусь 5".