З'явілася інфармацыя, што стадыён брэсцкага "Дынама" атрымае імя "Зайд"

23 мая 2018

Прагучала інфармацыя аб тым, што стадыён брэсцкага "Дынама" атрымае імя "Зайд". Гэта аб’явіў прадстаўнік Беларуска-эмірацкага дзелавога саюза Сейф Таджэдзін. Шэйх Зайд ібн Султан Аль Нахаяна - экс-прэзідэнт ААЭ. У той жа час выданне "Эль-Айн", прадстаўнікі якога наведалі прэс-канферэнцыю, удакладняе, што стадыён будзе не толькі пераназваны ў гонар шэйха, але і мадэрнізаваны - ёмістасць будзе павялічаная да 30 тысяч. Пры гэтым не ўдакладняецца, ці ідзе размова пра спарткомплекс "Брэсцкі". У прэс-службе "Дынама" інфармацыю пакуль не пацвердзілі.