Учынак беларускіх паралімпійцаў у Рыа ўскалыхнуў Інтэрнэт

8 сентября 2016

Учынак беларускіх паралімпійцаў у Рыа ўскалыхнуў Інтэрнэт. Яго не перастаюць абмяркоўваць і ацэньваць. Так, буйное інфармагенцтва ТАСС апублікавала каментарый Дзмітрыя Пяскова - прэс-сакратара Прэзідэнта Расіі з высокай ацэнкай гэтага праяўлення салідарнасці.

Згодна з паведамленнем Lenta.ru, міністр спорту Віталь Мутко быў расчулены такой падтрымкай расійскай зборнай.

На медыяпартале "Інтэрфакс" прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава дзякуе беларускай зборнай і асабіста Андрэя Фомачкіну, які нёс трыкалор.

І простае, але важнае слова "дзякуй" - менавіта такі галоўны пасыл у сацсетках і мікраблогах як звычайных карыстальнікаў, так і вядомых асоб. Напрыклад, вядучы Уладзімір Салаўёў у сваім Instagram дзякуе братам-беларусам і называе нашага спартсмена сапраўдным мужчынам.