Апошні ў сезоне вялікі футбол на "Барысаў-Арэне"

23 ноября 2017

БАТЭ ў рамках Лігі Еўропы менш чым праз дзве гадзіны пазмагаецца з адной з лепшых каманд Сербіі "Црвенай Звездай".

У Барысаве працуе наш карэспандэнт Павел Капуцкі. Павел, добры вечар! Раскажыце, якія шанцы на перамогу сёння? (прамое ўключэнне)

Добры вечар! Шанцы ёсць, і нядрэнныя. Букмекеры фаварыта не выдзяляюць. На нашым баку перавага хатняга стадыёна і вялікі досвед гульні ў еўракубках у апошняе дзесяцігоддзе. Хоць "Црвена Звезда" - арэшак моцны.

У гэтай Лізе Еўропы каманда з Белграда адолела "Кёльн" і згуляла ўнічыю с зорным "Арсеналам" з Лондана. У сярэдзіне верасня "Црвена Звезда" прымала БАТЭ ў Сербіі. На гол Радоньіча барысаўчане адказалі ўдарам Сігневіча - 1:1. Таксама "жоўта-сінія" набралі ачкі ў паядынку з "Кёльнам", хатняя вікторыя - 1:0. Турнірны расклад просты.

У выпадку паражэння сёння БАТЭ ў плэй-оф Лігі Еўропы не выходзіць. Нічыя пакідае шанец, але прывідны. Адзіны добры варыянт - перамога. Прычым з любым лікам.

У Аляксандра Ермаковіча перад сённяшняй гульнёй была толькі адна кадравая праблема. Капітан Ігар Стасевіч атрымаў пашкоджанне ў паядынку з "Нёманам". Калі паўабаронца супраць сербаў не выйдзе, то гэта будзе страта. Наогул для БАТЭ цяперашні сезон атрымліваецца цяжкім. Прычым асноўныя цяжкасці не на еўраарэне, а на ўнутранай. Але аб залатым матчы з "Гарадзеяй" пакуль ніхто не думае. Магчыма, сёння мы атрымаем адказ на пытанне, ці будзе ў БАТЭ трэцяя ў гісторыі еўракубкавая вясна.

Пачатак паядынку з "Црвеной Звездай" у 21 гадзіну. Прамая трансляцыя на "Беларусь 5". А для тых, хто паедзе на футбол без машыны з Мінска, арганізаваная бясплатная хуткасная электрычка, якая ўжо ў палову першага ночы даставіць балельшчыкаў у сталіцу