Апошні матч суботняга гульнявога дня чэмпіянату свету па футболе. Прамое ўключэнне

23 июня 2018

У гэтыя хвіліны праходзіць апошні матч суботняга гульнявога дня чэмпіянату свету па футболе. Завяршае другі тур групавога этапу ў квартэце F паядынак Германіі і Швецыі. У першым крузе дзеючыя чэмпіёны свету немцы нечакана саступілі мексіканцам. І зараз, каб выйсці ў плэй-оф, ім нельга прайграць, а значыць, трэба будзе паказаць свой лепшы футбол. Зараз згуляна 18 хвілін матча. Лік не адкрыты - 0:0.

Прамую трансляцыю сустрэчы вядзе тэлеканал "Беларусь 5". Аператыўныя агляды ўсіх матчаў мундыялю можна глядзець і на YouTube канале "Беларусь 5", а таксама ў нашых сацсетках.