Апошнія навіны з лядовых арэн

9 мая 2014

Вяртаемся на Мінск-Арэну, дзе сёння далі старт чэмпіянату свету па хакеі. Расказвае наш спартыўны аглядальнік Андрэй Іваноў (прамое ўключэнне).



Як вы можаце бачыць, за маёй спінай нешматлюдна. Гэта не дзіўна, матч Беларусь - ЗША працягваецца. Пасля двух перыядаў лік 1:4. Падрабязна спыняцца на ходзе падзей не будзем, прамая трансляцыя ідзе на тэлеканале Беларусь 2, пагаворым лепш пра цікавасць гледачоў. Дык вось, карцінку з Мінск-Арэны бачаць зараз у 27-мі дзяржавах. У


Cпісе не толькі хакейныя краіны, але і Бразілія, Куба, Гватэмала, Гаіці. Наогул жа правы на трансляцыі належаць кампаніям з больш чым ста краін.


Цікавасць да паядынку і да чэмпіянату каласальная, білеты былі раскупленыя даўно, таму на Мінск-Арэне аншлаг. Шкада, што за мяжой могуць бачыць толькі самі матчы, таму што паглядзець у Мінску ёсць на што. Беларусы вядомыя сваёй гасціннасцю і адкрытасцю. Гэта адчувалася сёння на тэрыторыі, прылеглай да арэны. Добрая музыка, смачная ежа, усмешлівыя людзі - што яшчэ трэба для выдатнага свята? Мы пагутарылі з балельшчыкамі да матча.


Нагадаем, сёння ўвечары на Мінск-Арэне прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету. У ёй узялі ўдзел Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазель. Хакейны функцыянер на адкрыцці чэмпіянату свету ў Фінляндыі гаварыў на фінскай мове, у Стакгольме на шведскай. Вырашыў не здраджваць сабе Фазель і ў Мінску.


Летась у Міжнароднай федэрацыі хакея нам расказалі, што тэлеаўдыторыя чэмпіянату свету ў Швецыі склала каля мільярда чалавек. Цяжка сказаць, ці зможам мы пабіць гэты рэкорд. Але мне здаецца, мы можам замахнуцца на рэкорд наведвальнасці. Лепшая наведвальнасць назіралася ў 2004-м у Чэхіі. Усе матчы сабралі 552 тысячы балельшчыкаў. На наш турнір было рэалізавана 575 тысяч білетаў. Цікавыя лічбы. Увогуле, нас чакае выдатнае дзейства.