Пасля трох тураў групавога этапу футбольнай Лігі чэмпіёнаў без страт ачкоў толькі тры клубы

25 октября 2018

Да "Ювентусу" ўчора дадаліся "Барусія" і "Барселона". Дортмундцы нечакана разграмілі мадрыдскі "Атлетыка" 4:0.

У другім матчы гэтай групы зноў не змог выйграць "Манака". У гасцявой гульні з "Бруге" зафіксаваная нічыя 1:1.

"Барселона" трэцюю перамогу атрымала над міланскім "Інтэрам". Вызначыліся Рафінья і Альба.

"Тотэнхэм" жа амаль пазбаўлены шанцаў на плэй-оф. Англічане адстаюць ад "Інтэра" на 5 ачкоў. "Шпоры" выпусцілі перамогу ў гасцявым матчы з ПСВ 2:2.

Вострая барацьба за плэй-оф будзе ў групе С. "Ліверпуль" громіць "Црвену Звезду" 4:0 і выходзіць на першае месца.

ПСЖ толькі трэці. Французы сышлі ад паражэння ў матчы з італьянскім "Напалі" на трэцяй дададзенай хвіліне дзякуючы шэдэўру Дзі Марыі.

У квартэце D з барацьбы за плэй-оф, па сутнасці, выбывае "Лакаматыў". Масквічы прайгралі "Порту" 1:3. У паралельным матчы “Галатасарай” і “Шальке” мячоў не забілі.