Паражэннем завяршыўся першы фінал на Уімблдоне для Вікторыі Азаранкі

16 июля 2018

Беларуска і брытанец Джэймі Марэй у вырашальным матчы змяшанага разраду ўступілі аўстрыйцу Аляксандру Пея і амерыканцы Ніколь Мелічар у двух сэтах - 6:7, 3:6. У мужчынскім адзіночным разрадзе тытул узяў Новак Джокавіч. Серб у трох сэтах быў мацнейшым за Кевіна Андэрсана з ПАР 6:2, 6:2, 7:6.

Поспех на лонданскіх кортах дазволіў Джокавічу размясціцца на 10-ым месцы ў абноўленым рэйтынгу. Лепшы з беларусаў - Ілья Івашка - размяшчаецца на 128-ай пазіцыі.

У жанчын з 50-га на 41-ае месца паднімаецца Аляксандра Сасновіч, але першай ракеткай Беларусі застаецца Арына Сабаленка, яна 34-ая. 72-ая Вера Лапко, Вікторыя Азаранка пакідае першую сотню, экс-першая ракетка свету апускаецца на 108-ы радок.