Папулярнасць дзіцячага хакея ў Беларусі імкліва расце

15 апреля 2015

Колькасць тых, хто паступае ў спецыялізаваныя дзіцячыя школы, павялічылася практычна ўдвая. На днях у "Мінск-Арэне" адбылося ўрачыстае завяршэнне хакейнага сезона СДЮШАР па хакеі з шайбай.

Падрабязнасці ў Веранікі Рымашэўскай. У юных хакеістаў ужо зусім недзіцячыя мары. Разумеюць: галоўнае ў хакеі - дысцыпліна і ўпартасць.

За апошнія 10 гадоў колькасць лядовых пляцовак у Беларусі павялічылася ў некалькі разоў. Хакей стаў даступным і ў рэгіёнах. Асабліва вырасла папулярнасць гэтага віду спорту пасля чэмпіянату свету па хакеі, які летась прайшоў у Мінску. Колькасць тых, хто паступае ў дзіцячыя хакейныя школы, павялічылася практычна ўдвая.

Аляксандр Рубанаў, дырэктар СДЮШАР па хакеі з шайбай: "Вядома, пасля чэмпіянату свету па хакеі павысілася папулярнасць дзіцячага хакея. Таксама хочацца адзначыць, што з новымі сіламі ўступіла ў працу Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь".

Паказчык узроўню падрыхтоўкі ў беларускіх хакейных школах - міжнародныя турніры. Адкуль, дарэчы, нашы каманды заўсёды вяртаюцца з годным вынікам.

Бацькі прызнаюцца: спорт нятанны, але ўкладанні апраўданыя. І тут больш плюсаў.

Трэнеры раяць знаёміць з канькамі дзіця з 4 гадоў. І ўжо ў 6 аддаваць у хакейную школу.