Палякаў і Паўлаў не дапамогуць барысаўскаму БАТЭ ў матчы супраць "Атлетыка"

9 декабря 2014

Дзяніс Палякаў і Аляксандр Паўлаў не дапамогуць барысаўскаму БАТЭ ў заўтрашнім матчы шостага тура групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў супраць "Атлетыка" з Більбаа. Палякаў атрымаў траўму калена на трэніроўцы, у Аляксандра Паўлава прастуда. Нагадаем, вікторыя ў гэтым супрацьстаянні падарыць пуцёўку жоўта-сінім у плэй-оф Лігі Еўропы.

Прамая трансляцыя паядынка "Атлетык" - БАТЭ заўтра на тэлеканале "Беларусь 5" стартуе ў 22:45.