Сёння ў Рыа галоўныя алімпійскія спаборніцтвы дня для беларусаў - гэта настольны тэніс і баскетбол.
Уладзімір Самсонаў у 17 гадзін правядзе паядынак супраць кітайца Чжана Цзіке. У выпадку перамогі нашага спартсмена фінал пройдзе ўначы, у 3 гадзіны 30 хвілін. Яго пакажа тэлеканал "Беларусь 5" у прамым эфіры. У выпадку паражэння Самсонаў будзе змагацца за бронзу Алімпійскіх гульняў - гэты матч пачнецца ў 2:30.
На "Беларусь 2" у 18:10 пачатак трансляцыі баскетбольнага матча паміж жаночымі зборнымі Беларусі і Турцыі. Паўфіналы ў веславанні Кацярыны Карстэн і Станіслава Шчарбачэні перанесеныя з-за дрэннага надвор'я. Таксама сёння пройдуць фіналы ў плаванні, аднак лідар зборнай Аляксандра Герасіменя ў фінал на дыстанцыі 100 метраў вольным стылем не выйшла.













