Паўфінал жаночага валейбольнага Кубка ЕКВ. Прамое ўключэнне

20 марта 2018

Паўфінал жаночага валейбольнага Кубка ЕКВ - на пляцоўцы мінскага Палаца спорту "Уручча". У гэтыя хвіліны чэмпіён Беларусі - "Мінчанка" - прымае лідара сезона ў Германіі - "Штутгарт". Першая сустрэча завяршылася перамогай нашай каманды, 3:2. Ці атрымаецца ў каманды Віктара Ганчарова выйсці ў фінал другога па значнасці клубнага турніру Еўропы? Прамую трансляцыю матча глядзіце на "Беларусь 5".